Якасць беларускага кіно будуць ацэньваць фокус-групы

З такой ініцыятывай выступіў “Беларусьфільм”. Аб гэтым паведаміў дырэктар кінастудыі Алег Сільвановіч.

Сільвановіч: "Групы зараз у стадыі завяршэння фарміравання. Туды ўваходзяць зусім розныя грамадзяне рэспублікі Беларусь, якім неабыякава тое, што адбываецца ў беларускім кінематографе сёння. У нас вылучаны цяпер мастацкі кірунак — дэбюты. І мы па дзяржаўнай праграме плануем да двух фільмаў у год даваць на водкуп маладым рэжысёрам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі