Якаўлеўскі пра сустрэчу Макея з Голдрычам: Звычайныя працоўныя кантакты
А ў перспектываў наладжвання адносінаў Беларусі з ЗША "ёсць некаторыя перашкоды".
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 26 красавіка 130426_jakauleuski.mp3
Якаўлеўскі: "Адказны чыноўнік беларускага МЗС, які курыруе адносіны з ЗША, да гэтага наведваў Дзярждэп ЗША. Напярэдадні інфармацыі аб сённяшняй сустрэчы з Голдрычам, была інфармацыя, што той жа чыноўнік правёў у Маскве міжМЗСаўскія кансультацыі з адпаведным дэпартаментам расійскага МЗС".
Гэта, на думку аглядальніка, сведчыць пра скаардынаванасць знешняй палітыкі.
Што датычыцца перспектываў наладжвання адносінаў з ЗША, то тут ёсць некаторыя перашкоды. У ЗША больш жорсткая пазіцыя наконт палітвязняў. Ёсць вялікая верагоднасць, што гэтае пытанне гучала на сустрэчы, адзначае Якаўлеўскі.
Сёння ж стан двухбаковых адносінаў незадавальняючы, амбасадара няма, толькі часовы павераны. А ранг амбасадара вышэйшы і інфармацыя ад яго хутчэй даходзіць да першых асобаў, кажа палітычны аглядальнік. Таксама амбасадар змог бы наладзіць консульскі аддзел, каб беларусы маглі атрымоўваць амерыканскія візы ў Мінску.
Нягледзячы на знешні спакойнае стаўленне да амерыканскіх санкцый супраць Беларусі, яны сапраўды турбуюць беларускае кіраўніцтва, дадае эсперт.