Якаўлеўскі: Напярэдадні віленскага саміта чакаю сюрпрызаў з боку Лукашэнкі

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што "цяпер пытанне ўдзелу Беларусі ў будучым саміце знаходзіцца ў кампетэнцыі кіраўніка беларускай дзяржавы".



Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі нагадвае, што афіцыйны Мінск чакаў запрашэнне асабіста на імя Аляксандра Лукашэнкі, а запрошаная была дзяржава. А нядаўна прайшла інфармацыя, што, напрыклад, прэзідэнт Арменіі атрымаў такі асабістае запрашэнне на саміт. На думку Якаўлеўскага, атрымліваецца, што Лукашэнку не чакаюць у Вільні. А значыць, што ніякіх пазітыўных зрухаў у адносінах афіцыйнага Мінска і Брусэля не адбылося.



Раман Якаўлеўскі: "Такая форма запрашэння, на мой погляд, сведчыць пра двухсэнсоўную пазіцыю Брусэля. І нельга казаць, што Вілюнюс вырашае, усё вырашаецца ў Брусэлі. Што будзе? Я чакаю чарговых сюрпрызаў з боку Лукашэнкі. У дадзеным выпадку, што датычыцца віленскага саміту".



Аднак спрагназаваць, што ж гэта можа быць за "сюрпрыз", немагчыма, кажа палітычны аглядальнік.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі