Яўген Ворсін застаецца кіраўніком Федэрацыі хакею да траўня 2014 года
Такое рашэнне прынятае сёння на паседжанні выканкама федэрацыі з удзелам кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Як паведамляе сайт Goals.by, за кандыдатуру Ворсіна аднагалосна прагаласавалі ўсе сябры выканкама Федэрацыі хакею. Ён будзе кіраваць арганізацыяй да чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску ў траўні 2014 года.
Нагадаем, што Ворсін падаў у адстаўку пасля няўдалага выступу зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету 2012 года. Аднак за тры месяцы ніхто так і не выказаў жаданне заняць яго пасаду.
Фота — bymedia.net