Юлію Цімашэнку і Біла Клінтана вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру

У лік самых вядомых дзеячаў, намінаваных на Нобелеўскую прэмію міру ў 2012 годзе, трапілі экс-прэзідэнт ЗША Біл Клінтан, былы канцлер Нямеччыны Гельмут Коль, новы прэзідэнт Туніса Мансеф Марзукі, а таксама амерыканскі ваенны аналітык Брэдлі Менінг, які супрацоўнічаў з WikiLeaks і вінаваціцца амерыканскім судом у разгалошванні дзяржаўнай таямніцы.

Сярод арганізацый прэтэндэнтам на атрыманне Нобелеўскай прэміі стаў арабскі тэлеканал Al-Jazeera, які актыўна асвятляе падзеі "арабскай вясны" і мае празаходнюю пазіцыю, перадае РБК.

Нагадаем, што ад Беларусі намінантам вылучаны асуджаны праваабаронца Алесь Бяляцкі. Лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2012 года назавуць у снежні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі