Юлію Цімашэнку вязуць у калонію з камфортам
Экс-прэм'ера Украіны этапуюць да месца адбывання пакарання ў Харкаўскай вобласці з усімі выгодамі.
Пра гэта заявілі ў дзяржаўнай пенітэнцыярнай службе, абвяргаючы інфармацыю пра тое, што Цімашэнку адправілі ў калонію на інвалідным вазку, паведамляе Gazeta.ru
“Для перавозкі Юліі Цімашэнкі быў дадзены камфартабельны мікрааўтобус з усімі выгодамі (біятуалет, рукамыйніца, дзве канапы). Пры гэтым былі адпраўленыя ўсе яе рэчы (12 валізак), для чаго задзейнічалі асобны аўтамабіль”, — гаворыцца ў паведамленні.
Што да паведамлення ў інтэрнэце пра тое, што Юлію Цімашэнку перамяшчалі ў інвалідным вазку, то гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, падкрэслівае прэс-служба.
Экс-прэм'ер міністр Украіны Юлія Цімашэнка была асуджаная да сямі гадоў пазбаўлення волі за перавышэнне паўнамоцтваў падчас падпісання газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 г.