"Юнацтва" і "Дынама-Шыннік" абыгралі на выездзе лідараў чэмпіянату МХЛ

Сталічнае "Юнацтва" гуляла з васкрасенскім "Хімікам" — 1:2 (у авертайме). Перамогу беларускай камандзе за 48 секундаў да заканчэння авертайма прынёс абаронца Яўген Лявонаў.

Бабруйскі "Дынама-Шыннік", як перадае БЕЛТА, у Чарапаўцы нанёс паразу абсалютнаму лідару чэмпіянату МХЛ "Алмазу" — 1:3. Адзіную шайбу ў гэтым паядынку беларуская каманда прапусціла пасля штрафнога кідку. Ён быў прызначаны за тое, што бабруйчанін Яўген Хузееў затрымаў саперніка клюшкай.

Завяршальную кропку ў матчы паставіў Рустам Азімаў. Ён забіў шайбу ў пустую браму гаспадароў праз 15 секундаў пасля таго, як чарапаўчане замянілі галкіпера шостым палявым гульцом. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі