З 8 чэрвеня бензін АІ92 каштуе 6650 рублёў, дызпаліва — 7300 (ТАБЛІЦА)
Сёлета гэта ўжо трэцяе падвышэнне коштаў. І зноў бензін падаражэў у сярэднім на 5-6%.
Бензін АІ-92 з пятніцы, 8 чэрвеня, будзе каштаваць 6650 рублёў (раней — 6300), АІ-95 — 7150 (раней — 6800), Нормаль-80 — 6350 рублёў (раней — 6050), дызельнае паліва — 7300 (6950), паведамілі Еўрарадыё на адной са сталічных АЗС.
Раней канцэрн "Белнафтахім" тлумачыў чарговае падаражэнне аўтамабільнага паліва неабходнасцю "паэтапнага збліжэння цэнаў на тавары ў краінах Мытнага саюза і павышэння эфектыўнасці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў".
Папярэднія разы кошты на аўтамабільнае паліва падняліся 14 сакавіка і 11 красавіка.
Фота — bymedia.net
паліва |
З 8 чэрвеня 2012 |
З 11 красавіка 2012 |
Пачатак 2011 года |
АІ-95 |
7150 |
6800 |
3240 |
АІ-92 |
6650 |
6300 |
2870 |
Н-80 |
6350 |
6050 |
2250 |
ДП |
7300 |
6950 |
2580 |