З 10 лістапада даражэе аўтамабільнае паліва (табліца)

З 10 лістапада чарговы раз павышаюцца кошты на аўтамабільнае паліва. Як стала вядома Еўрарадыё, салярка падаражэе на 7% і будзе даражэй за АІ-95 – ажно 5750 рублёў за літр.

Пра гэта паведаміў аператар адной са сталічных АЗС. Па яго словах, кошт “дзевяноста пятага” павялічваецца на 3% да 5550 рублёў, АІ-92 даражэе на 8% да 5150 рублёў за літр.

Дарэчы, гэта ўжо дзясятае падаражанне паліва ад пачатку года. Апошняе было 16 кастрычніка. Тады кошты на паліва выраслі ў сярэднім 3-5%.

паліва

З 10 лістапада

з 16.10.2011

Пачатак года

АІ-95

5550

5360

3240

АІ-92

5150

4970

2870

Н-80

4900

4740

2250

ДП

5750

5360

2580

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі