З галадоўшчыкам Сяргеем Каваленкам сустрэўся адвакат

Як паведаміла БелаПАН жонка арыштаванага актывіста Алена, галадоўка працягваецца. Сяргей Каваленка выглядае горш, чым раней. Некалькі дзён у яго была тэмпература і ён утрымліваецца ў адзіночнай камеры. Па словах жанчыны, лісты ад мужа прыходзяць з вялікім спазненнем. Напрыклад, ліст, датаваны 17 студзеня, з’явіўся ў паштовай скрыні роўна праз два тыдні. Спатканні са сваякамі не дазваляюць. Пытанне аб прызначэнні даты суда павінна вырашыцца 8 лютага.

Сяргей Каваленка арыштаваны 19 снежня 2011 года і з 20 снежня трымае галадоўку на знак пратэсту супраць свайго затрымання. Актывіста абвінавачваюць ва ўхіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі