З канца студзеня ў інтэрнэт-кавярнях не будуць патрабаваць пашпарт

Уладальнікі інтэрнэт-кавярняў і кампутарных клубаў змогуць выкарыстаць альтэрнатыўныя сродкі ідэнтыфікацыі карыстальнікаў. Напрыклад, з дапамогай фота- і відэафіксацыі. Канкрэтны спосаб яны вызначаць самастойна.

БЕЛТА нагадвае, што ўжо некалькі гадоў у Беларусі ў інтэрнэт-кавярнях і кампутарных клубах у карыстальнікаў патрабавалі пашпарт, і іх персанальныя дадзеныя фіксаваліся.

Пастанова Савета міністраў пачне дзейнічаць праз месяц пасля яе афіцыйнай публікацыі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі