З Макеем Еўрасаюз будзе працаваць "паводле схемы Мартынава"

У гутарцы з Радыё "Свабода" ён згадаў, што новы кіраўнік беларускага МЗС трапіў пад санкцыі ЕС.І паабяцаў, што "ў кантэксце будучага перагляду абмежавальных захадаў сёлета ўвосень Еўрасаюз вызначыцца са сваёй пазіцыяй".

У электронным лісце Себасцьян Брабант, прэс-сакратар Эштан, таксама паведаміў, што Еўрасаюз пацвярджае сваю палітыку крытычнага ўзаемадзеяння з афіцыйным Мінскам і далейшага шчыльнага супрацоўніцтва з беларускім народам і грамадзянскай супольнасцю. ЕС працягне настойваць на неадкладным і безумоўным вызваленні ўсіх палітвязняў і іх рэабілітацыі. Гэта азначае, што Еўрасаюз будзе працаваць з новым міністрам паводле той самай схемы, што і з папярэднім міністрам Мартынавым.

Фота — crossed-flag-pins.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі