У Мінску развіталіся з Якавам Навуменкам (фота)
Цела спевака будзе крэміраванае. З месцам пахавання Навуменкі вызначацца пазней.
Вядомы беларускі спявак, народны артыст Беларусі памёр 27 жніўня ў рэанімацыі севастопальскай лякарні. Нагадаем, што смяротную рану Навуменка атрымаў 19 жніўня ў вулічнай бойцы з невядомым злачынцам. Украінскія міліцыянты вядуць вышук нападніка.
Труну з целам артыста паставілі на сцэне вялікай залы Белдзяржфілармоніі. Сама зала была аформленая ў жалобнхы тонах, а з дынамікаў ціха гучала музыка з песень, якія выконваў Якаў Навуменка, інфармуе TUT.BY. Каля труны стаяла вайсковая варта.
Плануецца, што па заканчэнні цырымоніі развітання і грамадзянскай паніхіды цела спевака будзе крэміраванае. З месцам пахавання Навуменкі яго сваякі і прадстаўнікі ўлады вызначацца пазней.
Якава Навуменку забілі з-за вулічнага скрыпача?
Фота: Еўрарадыё, tut.by