За 5 месяцаў кіроўцы без правоў забілі 36 чалавек, кіроўцы нападпітку ― 52

Частка людзей пазбаўляецца пасведчанняў кіроўцы за парушэнні Правіл дарожнага руху. Але большасць парушальнікаў нават не спрабавала прайсці навучанне і законна атрымаць пасведчанне кіроўцы, паведамляе БелаПАН.

А з больш як 20 тысяч нецвярозых кіроўцаў, затрыманых з пачатку 2012 года, кожны дзясяты трапіўся паўторна. І гэта нягледзячы на тое, што за гэта прадугледжаная крымінальная адказнасць! Пакаранне можа скласці да 2 гадоў пазбаўлення волі.

Фота: "Народныя навіны Віцебска".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі