За адзін дзень на пажарах у Беларусі загінулі 15 чалавек
Такую статыстыку МНС прыводзіць за 4 лютага.
За мінулыя суткі ў краіне адбылося 76 пажараў. Асноўнай прычынай гібелі людзей застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні. Ахвярамі непатушанай цыгарэты сталі 10 чалавек.
Часта прычынай узгаранняў становіцца нарушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення. Не залатаныя своечасова трэшчыны ў дымаходах каштавалі жыцця трох пенсіянеркам. Яшчэ адна жанчына сталага веку з вёскі Журбін Касцюковіцкага раёна ўратаваная дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку, перадае БЕЛТА.