За апладысменты аштрафаваны аднарукі інвалід

Інваліда Канстанціна, у якога няма адной рукі, затрымалі ў нядзелю. 7 ліпеня суд прысудзіў яму штраф за плясканне ў ладкі. Гэта змог падцвердзіць адзін са сведкаў.

Гарадзенцу прысудзілі максімальна магчымую суму - 1 мільён 50 тысяч рублёў. Бацька “аднарукага бандыта” ў гэты час знаходзіўся ў зале суда і паспрабаваў растлумачыць, што чалавек не можа апладзіраваць адной рукой. Па словах відавочцаў, суддзя ўсё гэта выслухала, а потым апусціла галаву і пастанавіла выплаціць штраф, піша газета “Вечерний Гродно”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі