За чатыры дні тэставання з аўдыторый выдаленыя больш за 30 абітурыентаў

На сёння ў Беларусі ўжо прайшлі чатыры іспыты цэнтралізаванага тэставання — па беларускай і рускай мовах, біялогіі ды матэматыцы.

Агулам за чатыры іспыты з аўдыторый былі выдаленыя 34 абітурыенты: пяць — падчас здачы беларускай мовы, 13 — рускай мовы і 16 — матэматыкі. Асноўныя прычыны — выкарыстанне мабільнікаў і шпаргалак. Выдаленыя абітурыенты не змогуць далей удзельнічаць у цэнтралізаваных тэстах і ўступнай кампаніі.

Як паведаміў Фяськоў агенцтву БелаПАН, каля 3—5% зарэгістраваных абітурыентаў не з'явіліся на іспыты. Такая лічба адзначаецца штогод.

Фота — 9-channel.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі