За два дні датэрмінова прагаласавалі больш за 7% выбарцаў

Найбольшая яўка выбарцаў за два дні датэрміновага галасавання зафіксаваная на Віцебшчыне. Як перадае БЕЛТА, тут прагаласавалі больш за 8% выбарцаў. Далей ідуць Магілёўская вобласць, Гомельшчына, Мінск, Брэсцкая вобласць, Мінская і апошняя — Гродзенская (крыху больш за 6%).

Па словах сакратара ЦВК, у цэлым датэрміновае галасаванне ідзе арганізавана, ніякіх парушэнняў выбарчага заканадаўства не выяўлена.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі