За год непаўналетніх алкаголікаў на Глыбоччыне стала ў 4 разы больш
Летась на ўліку ў нарколага ў глыбоцкай паліклініцы стаялі 14 непаўналетніх. А за 9 месяцаў гэтага года іх стала ўжо 51.
Пры гэтым 24 чалавекі з’яўляюцца таксікаманамі. Такія лічбы былі агучаныя на бацькоўскім сходзе ў Дзеркаўшчынскай сярэдняй школе.