За пікет на 8 сакавіка — трое сутак арышту
Такі прысуд вынес суддзя Савецкага раёна сталіцы Дзмітры Паўлючэнка актывістцы грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Валянціне Цюравай.
Яе прызналі вінаватай у несанкцыяваным пікеце, перадае БелаПАН. Нагадаем, што 8 сакавіка дзяўчына стаяла на Камароўскім рынку сталіцы з плакатам "Дзе маё свята? Дзе мая свабода?".
Трое сутак да суда Цюрава правяла ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Таму пакаранне ёй прызналі пагашаным. Саму актывістку пасля суда вызвалілі.
Фота — spring96.org