Замест адмененых канцэртаў Кулінковіч правядзе творчую сустрэчу
Грамадская кампанія "Рок-салідарнасць" ладзіць творчую сустрэчу з Аляксандрам Кулінковічам. Падчас яе адбудзецца шэраг конкурсаў і невялічкі выступ Neuro Dubel
Сам музыка кажа, што цягам сустрэчы дакладна не хоча кранаць пытанні, звязаныя з адменамі канцэртаў, бо ад гэтага ўсё роўна лепш не стане. Кулінковіч плануе пагаварыць з гледачамі пра творчасць Neuro Dubel ды проста пра беларускую музыку.
“Людзі, якія на гэтую сустрэчу прыйдуць, не могуць паўплываць на забароны. Іх у першую чаргу будзе цікавіць, чым жыве гурт. Пагутарым проста пра рок-музыку, пра тое, што мы граем, што бачым, што плануем граць. Я не хачу кранаць нейкія палітычныя пытанні, не гледзячы, што нас упарта штурхаюць у гэтую самую палітыку. Але, тым не менш, я не хачу ёй займацца”.
У тое, што кампанія “Рок-салідарнасць” можа паўплываць на сітуацыю з забаронай канцэртаў і дапамагчы музыкам з “чорных спісаў” аднавіць гастрольную дзейнасць, Кулінковіч не верыць.
Творчая сустрэча з Аляксандрам Кулінковічам адбудзецца 6 красавіка на офісе Партыі БНФ. Уваход вольны. Пачатак а 19.00.
Фота: http://sur.by/