Замежнікі не палявалі на зуброў у Белавежскай пушчы

Як паведамляе kp.by, у Белавежскай пушчы дазволена адстрэльваць толькі старых і хворых зуброў, якія не ўдзельнічаюць у размнажэнні. Такіх штогод набіраецца ўсяго некалькі штук. Прычым паляванне на такую жывёлу будзе каштаваць ад 10 да 40 тысяч еўра. У Нацыянальным парку абвяргаюць інфармацыю пра тое, што нямецкія турысты адстрэльвалі зуброў за 450 тысяч еўра.

Раней інфармацыю пра такую вялікую суму і пра забітых зуброў падало агенцтва БЕЛТА са спасылкай на намесніка міністра спорту і турызму Чэслава Шульгу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі