Затрыманым за “маўчанне” даюць суткі
У судах Мінска 7 ліпеня прайшлі працэсы над затрыманымі падчас акцыі маўклівага пратэсту 6 ліпеня.
У пераважнай большасці ім былі вынесеныя прыгаворы ад 5 да 15 сутак арышту. Толькі адзінкі прыгаворваліся да штрафаў.
Як паведамляюць праваабаронцы, па ўсёй Беларусі ўчора было затрымана прыкладна 400 чалавек, у тым ліку каля 190 — у Мінску. Афіцыйнай інфармацыі пра колькасць затрыманых няма, паведамляе БелаПАН.