Зборная Кандрацьева сустрэнецца ў Вялікабрытаніі з японцамі
Алімпійская каманда правядзе 18 ліпеня чарговы таварыскі матч.
Зборная, якую трэніруе Георгій Кандрацьеў, ад 11 ліпеня знаходзіцца ў Вялікабрытаніі і рыхтуецца да матчаў Алімпійскіх гульняў. У сераду беларусы згуляюць таварыскі матч з удзельніцай Алімпійскіх Гульняў камандай Японіі. На 22 ліпеня запланаваны матч з адным з англійскіх клубаў.
Нагадаем, што алімпійскі турнір пачнецца для беларускай зборнай 26 ліпеня матчам з Новай Зеландыяй. 29 ліпеня каманда Георгія Кандрацьева згуляе з бразільцамі, 1 жніўня — з Егіптам. У чвэрцьфінал выходзяць дзве лепшыя каманды кожнай з чатырох груп.
Фота — goals.by