Збой у банкаўскай сістэме налічыў мінчукам лішнія грошы
Здарэнне адбылося праз збой сістэмы ў "Прыёрбанку".
Як піша onliner.by, банкаўская памылка закранула кліентаў мабільнага аператара МТС, якія папаўнялі свае рахункі праз банкаматы. Напрыклад, адзін з мінчукоў распавёў, што звечара паклаў на свой рахунак 25 тысяч рублёў. А ўранні яму пералічылі ўжо 460 тысяч.
Па словах работнікаў банка, лішнія грошы аператары спішуць з рахункаў "шчасліўчыкаў".
Фота — onliner.by