З'езд Партыі БНФ пройдзе 10-11 верасня ў палацы культуры трактарнага завода
Мінгарвыканкам даў папярэдні вусны дазвол.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў лідар партыі Аляксей Янукевіч. Па яго словах, афіцыйную паперу пра прадастаўленне памяшкання чыноўнікі абяцалі даслаць на наступным тыдні.
На з'ездзе партыйцы павінны абраць новае кіраўніцтва, прыняць змены ў статут, а таксама стратэгію дзейнасці на бліжэйшыя два гады.
Змены ў статут Партыі БНФ абмяжуюць старшынства ў ёй двума тэрмінамі. Акрамя таго, плануецца павялічыць тэрмін старшынства ў партыі з двух да трох гадоў.