Жанчыну, якая на ровары звезла сумку з доларамі, не пакараюць

Нагадаем, 20 снежня мінулага года на рэчавым рынку ў Івацэвічах 56-гадовая жанчына знайшла жаночую сумку з 13 тысячамі долараў і 25 мільёнамі рублёў. Яе пакінуў на гадзіну без нагляду мясцовы прадпрымальнік каля сваёй гандлёвай палаткі.

Пошукам грошай занялася міліцыя, але вынікаў не было. У інтэрнэт было выкладзенае відэа, на якім была зафіксаваная жанчына, якая з'язджае з рынку на ровары з той самай сумкай. 16 лютага ў міліцыю прыйшла жыхарка Івацэвіцкага раёна і заявіла, што сумку знайшла яна. Пры гэтым аддала долары. На беларускія рублі паспела купіць тэлевізар, ноўтбук, ровар і мех цукру.

Як паведамляе БелаПАН, 25 мільёнаў рублёў неўзабаве сабралі сваякі жанчыны. Паколькі страты прадпрымальніка былі кампенсаваныя, а ён прасіў вызваліць яе ад адказнасці, было вырашана справу спыніць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі