Жанчыну збілі і ўтапілі ў Сляпянскім канале

Паводле інфармацыі МУС, 16 верасня на беразе канала Сляпянскай воднай сістэмы быў знойдзены труп жанчыны 1988 года нараджэння са слядамі збіцця. Судова-медыцынская экспертыза ўсталявала, што смерць наступіла ў выніку ўтаплення.

Міліцыянты ў сваю чаргу знайшлі падазраванага. Мяркуецца, што мужчына 1978 года нараджэння пасля сумеснага распівання алкаголю збіў, а затым утапіў сваю сяброўку. Цяпер ён узяты пад варту, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі