Жаночая баскетбольная зборная сёння раздасць у Мінску аўтографы

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла PR-мэнэджар Марта Скавінская. Па яе словах, з баскетбалісткамі таксама можна будзе праазмаўляць і задаць пытанні:


Скавінская: "Будзе спецыяльна падрыхтавана прэс-сцяна, на фоне якой можна будзе фатаграфавацца. З дзяўчатамі можна будзе паразмаўляць, задаваць нейкія пытанні. Можа, у кагосьці не было магчымасці нешта запытацца праз форум і інтэрнэт. А тут ёсць магчымасць паразмаўляць з імі".


Мерапрыемства пройдзе на вул.Харужай, 36 у фірмовай краме "Мілавіца" а 19-й гадзіне.


Нагадаем, што галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Анатоль Буяльскі для падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы-2011 у Польшчы выклікаў 18 гульцоў. Турнір пройдзе з 18 чэрвеня па 3 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі