Жаночы інстытут "Энвіла" ліквідуецца з ініцыятывы ўладальнікаў

Як паведамляе interfax.by, "Энвіла" з 2012 года спыняе набор абітурыентак і будзе рэарганізаваная. У інстытуце кажуць, што іх установа нерэнтабельная. Летась "Энвіла" не выканала план набору абітурыентаў.

Рашэння Мінадукацыі наконт ліквідацыі інстытута пакуль няма. Аднак у "Энвіле" кажуць, што іх студэнткі цэлымі факультэтамі будуць пераводзіцца ў іншыя ВНУ. Папярэдняя дамоўленасць ужо ёсць. Так, у Беларускім дзяржаўным універсітэце будуць вучыцца эканамісты, у педуніверсітэце — псіхолагі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі