Журналістку Марыну Коктыш пратрымалі на мяжы 4 гадзіны

Гэта адбылося паміж 20.00 і 20.30 26 траўня. Марыне Коктыш нічога не растлумачылі і павялі на асабісты дагляд. У яе праверылі таксама рэчы. Журналістка ехала з канферэнцыі “Будучыня Беларусі”, якую яна асвятляла. Пры сабе яна не мела ні ноўтбука, ні іншых электронных носьбітаў, а таксама грошай. Тым не менш яе пратрымалі каля чатырох гадзінаў і адпусцілі ўжо пасля паўночы, паведамляе БелаПАН.

У Мінск яна дабіралася цягніком “Калінінград — Масква”, квіток на які давялося набываць самой. Па словах Коктыш, мытнікі ўвесь час размаўлялі з некім па тэлефоне і складвалася ўражанне, што іхнімі дзеяннямі нехта дыстанцыйна кіраваў.

Суткамі раней у Гудагаі таксама знялі з цягніка лідара незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча, старшыню мінскай гарадской арганізацыі гэтага прафсаюза Ігара Комліка і журналістку Наталлю Верашчагіну. У іх забралі грошы, а у Верашчагінай яшчэ і ноутбук і флэшку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі