Журналісту Кастусю Шыталю не тлумачаць прычыны затрымання

Сёння яго затрымалі па дарозе ў Дзісну, куды ён ехаў на Народны сход. Назаўтра, 8 кастрычніка ён планаваў рабіць адтуль рэпартаж. Журналіст не выключае, што яго затрымалі, каб перашкодзіць выкананню працоўных абавязкаў. Ён таксама гатовы да адміністрацыйнага арышту па ілжывым абвінавачанні. Самі міліцыянты не тлумачаць прычыну затрымання.

Мёрскія актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі рыхтуюцца перадаць Кастусю Шыталю ежу, пітво і цёплыя рэчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі