Жыхар Пінска відэльцам пашкодзіў вока сваёй жонцы
Інцыдэнт адбыўся падчас сямейнай сваркі.
Як піша газета “Полесская правда”, раз’юшаны 49-гадовы пінчук ударыў жонку відэльцам ў вока. Лекары выявілі, што жанчына атрымала два пранікальныя раненні правага вока, а гэта з’яўляецца цяжкім цялесным пашкоджаннем. Пінскі аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу.
Фота — azazell.com