Жыхар Рагачоўскага раёна кінуўся з сякерай на міліцыянтаў

Нагодай для выкліку міліцыянтаў стала паведамленне аб тым, што жыхар адной з вёсак збівае сваю маці.

Калі на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі міліцыі, 38-гадовы вясковец павёў сябе зусім неадэкватна: ён зачыніўся ў хаце і пагражаў падпаліць яе. Пры гэтым паказваў праз акно газавы балон і сякеру,  пасля чаго ўвогуле накінуўся на міліцыянтаў. 

На дадзены момант злачынца шпіталізаваны з “агнястрэльным раненнем верхняй часткі левага сцягна і верхняй часткі правай галёнкі”, паведамляе сайт мясцовай газеты “Свабоднае слова”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі