Жыхарка Іванаўскага раёна падпаліла дом, каб вярнуць мужа

Рэч у тым, што мужчына сышоў жыць да сваякоў. А жонка вырашыла, што калі гэты дом згарыць, то залоўка пераедзе да сваіх бацькоў, а муж вернецца ў сваю сям’ю. Так падпальшчыца патлумачыла свой учынак міліцыі, перадае БелаПАН.

Злачынства было ўчынена 21 ліпеня, страты ў выніку падпалу склалі каля 200 тысяч рублёў.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі