Зміцер Вайцюшкевіч выдаў альбом на вершы паэта-вар’ята
У супрацоўніцтве з Вальжынай Морт і Андрэем Хадановічам.
Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra прэзентавалі новы альбом на вершы польскага паэта Рафала Ваячака.
Ваячак — яскравы прадстаўнік так званых "праклятых паэтаў". Алкаголік, правакатар, скандаліст, які неаднаразова лячыўся ў вар’ятні і са школьных гадоў здзяйсняў спробы самагубства.
Дарэчы, фотасесія для аздаблення альбома "Ваячак" праходзіла ў вар’ятні ў Беластоку. Для запісу гэтай працы Зміцер вывучыў польскую мову, але ў працэсе вырашыў заспяваць на беларускай – і вершы пераклалі Андрэй Хадановіч і Вальжына Морт. Набыць CD-версію дыска з аўтографам Вайцюшкевіча можна ўжо цяпер у інтэрнэт-краме prastora.by. А інтэрнэт-прэм’ера альбома адбудзецца цягам бліжэйшых тыдняў.
Фота: another.by