Знойдзены ў Новай Зеландыі пінгвін паплыў дадому
Імператарскага пінгвіна, знойдзенага на адным з пляжаў Новай Зеландыі, выпусцілі на волю ў акіян, каб ён мог вярнуцца да сябе дадому ў Антарктыку.
Пінгвіна, які прыцягнуў да сябе ўвагу ўсяго свету, у чэрвені выкінула на новазеландскі бераг, у чатырох тысячах кіламетраў ад звычайнага месца пражывання. Толькі зараз яго ўзялі пасажырам на карабель, што выпраўляўся ў Антарктыку. Сёння пінгвіна выпусцілі ў акіян, папярэдне прымацаваўшы да яго датчык. Ён дазваляе сачыць за месцазнаходжаннем вандроўнай птушкі, паведамляе ВВС.