Звольнены яшчэ адзін намеснік міністра ўнутраных спраў
На гэты раз вызвалены ад пасады генерал-маёр міліцыі Сяргей Гурэеў.
Ён быў начальнікам папярэдняга расследавання і намеснікам міністра Анатоля Куляшова. Як паведамляе БЕЛТА, Гурэеў звольнены з органаў унутраных спраў у запас "па скарачэнні колькасці ці штату".
Нагадаем, у апошнія месяцы былі звольненыя яшчэ два намеснікі міністра ўнутраных спраў — Яўген Полудзень (знаходзіцца за кратамі) і Алег Пякарскі.