Reuters: місія МВФ пачне вывучэнне эканамічнай сітуацыі ў Беларусі
13 верасня віртуальная місія Міжнароднага валютнага фонду пачне вывучэнне эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама захадаў уладаў па барацьбе з COVID-19. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на сваю крыніцу. Чаму МВФ спатрэбілася дадатковая інфармацыя пра стан беларускай эканомікі? Адбываецца гэта на фоне пратэстаў з нагоды нядаўняга выдзялення афіцыйнаму Мінску больш за 900 млн долараў. Гэтыя грошы прызначаныя для пераадолення эканамічных наступстваў пандэміі (гэта не крэдыт, а размеркаванне спецыяльных правоў пазычання). Яны ўжо залічаныя ў ЗВР.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.