Рэзалюцыя Еўрапарламента пакідае дваякае ўражанне – МЗС Беларусі

“Дваякае ўражанне” зрабіла на МЗС нашай краіны рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі, якая была прынятая 21 лютага ў Страсбургу. Пра гэта гаворыцца ў каментары прэс-сакратара знешнепалітычнага ведамства Беларусі Андрэя Папова. “У даным выпадку еўрапейскія палітыкі імкнуцца да таго, каб прыцягнуць увагу да развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Еўропай”, - гаворыцца ў каментары. Аднак, як падкрэсліў Папоў, асобныя палажэнні рэзалюцыі сведчаць пра тое, што “напэўна, большасць аўтараў гэтага дакумента маюць больш тэарэтычнае ўяўленне пра тое, што такое сучасная Беларусь”.

Нагадаем, Еўрапарламент у сваёй рэзалюцыі заклікаў беларускія ўлады вызваліць палітыка Аляксандра Казуліна. Еўрапарламентарыі выказалі “глыбокае шкадаванне” наконт таго, што сітуацыя з дэмакратыяй, правамі чалавека і вяршэнства закона ў Беларусі не паляпшецца. У той жа час Еўрапарламент вітаў датэрміновае вызваленне шэрагу палітвязняў і рашэнне аб адкрыцці ў Мінску прадстаўніцтва Еўракамісіі. 

Падчас абмеркавання праекту рэзалюцыі дэпутатамі было вырашана выкрасліць з дакумента такую фармулёўку, як “апошняя дыктатура ў Еўропе”. Такім чынам, нягледзячы на па-ранейшаму крытычнае стаўленне Еўрапарламента да ўладаў Беларусі, была прадэманстраваная гатоўнасць да дыялогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі