Рэжысёрка Дар'я Жук рыхтуе змрочную навукова-фантастычную драму-антыўтопію
Дар'я Жук
Беларуская рэжысёрка Дар'я Жук рыхтуе змрочную навукова-фантастычную драму-антыўтопію — "Менавіта тое, чым падаецца". Як піша Variety, гэта "навукова-фантастычная сатыра на сучасны аўтарытарызм". Фільм заснаваны на арыгінальнай гісторыі Таццяны Заміроўскай (яна выступіць у якасці суаўтаркі сцэнара). Здымкі збіраюцца весці на беларускай, англійскай і рускай мовах.
Паводле сюжэту, маладая пара просіць палітычнага прытулку ў ЗША. Аднак нечакана яны аказваюцца тэлепартаванымі назад у РБ, дзе ім пагражаюць рэпрэсіі. Высветлілася, што адбылося гэта з дапамогай таямнічай квантавай тэхналогіі, створанай навукоўцамі пры дыктатарскім рэжыме. Маладым беларусам давялося выжываць, хаваючыся ад пераследу, каб вырвацца ў вольны свет.
Па словах Жук, яе новы фільм даследуе тэмы таксічнай настальгіі і пошукаў ідэнтычнасці на фоне таталітарнага рэжыму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.