Родным амаль нічога не кажуць пра стан пацярпелых ад выбуху
Лекары Брэсцкай абласной бальніцы не дапускаюць родных да пацыентаў, якія пацярпелі ад выбуху на "Пінскдрэве". Да гэтага часу ў абласным шпіталі знаходзяцца тры чалавекі: Алег Смірноў, Эдуард Гарошка і Павал Ярмак. Іх стан лекары ацэньваюць як стабільна цяжкі, адзначае Радыё "Свабода". Жонка Алега Смірнова Наталля кажа, што лекары не даюць поўнай інфармацыі. Яны толькі кажуць, што стан складаны. Па словах Смірновай, яе мужа ўжо перыядычна адключаюць ад апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх.
З боку прадпрыемства, кажа Смірнова, сям'і было выдзелена 20 мільёнаў рублёў.
Нагадаем, выбух 25 кастрычніка ў Пінску забраў жыцці 14 чалавек.
З боку прадпрыемства, кажа Смірнова, сям'і было выдзелена 20 мільёнаў рублёў.
Нагадаем, выбух 25 кастрычніка ў Пінску забраў жыцці 14 чалавек.