Родныя Віктара Бабарыкі ўсё яшчэ не ведаюць, дзе ён знаходзіцца

Віктар Бабарыка / Еўрарадыё
Віктар Бабарыка / Еўрарадыё

Родныя Віктара Бабарыкі ўсё яшчэ не ведаюць, дзе ён знаходзіцца. Сёння ў СІЗА-1 на Валадарскага ў Мінску ім адказалі, што палітыка ў ізалятары няма, паведамляе яго каманда ў тэлеграме.

Аднаму з валанцёраў, якія звярнуліся ў СІЗА, там адказалі, што палітык знаходзіцца "ў бальніцы ў Калядзічах". Пра якую лякарню гаворка, незразумела.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Бабарыка больш не лічыцца ў сваім атрадзе ў калоніі. "Рабочы Рух" пісаў, што Віктар Бабарыка можа знаходзіцца ў турэмным шпіталі на Валадарскага, аднак гэтая інфармацыя не пацверджана.

Пра месцазнаходжанне палітвязня няма інфармацыі ўжо 16 дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі