The Rolling Stones выпусціць новы альбом 2 снежня

The Rolling Stones выпусціць новы альбом 2 снежня

Брытанскі рок-гурт The Rolling Stones паведаміў, што выпусціць новы альбом пад назвай "Blue & Lonesome". Кружэлка, якая будзе складацца з кавераў на класічныя блюзавыя кампазіцыі, выйдзе на лэйбле Polydor 2 снежня.. 

Гэта будзе першы альбом гурта за апошнія 11 гадоў. Як піша Guardian, ён быў запісаны ўсяго за тры дні. Пры гэтым не выкарыстоўвалася студыйная апрацоўка запісаў. У запісе дыска ўзяў удзел Эрык Клэптан.

Пачуць, як гучаць новыя трэкі "Ролінгаў", можна ў Twitter

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі