The Rolling Stones адмовіліся ад свайго хіта, які нібыта апраўдвае рабства

Трек Brown Sugar "ролінгі" запісалі ў 1969 годзе / rollingstone.com
Трек Brown Sugar "ролінгі" запісалі ў 1969 годзе / rollingstone.com

Рок-гурт The Rolling Stones вырашыў часова не выконваць свой хіт Brown Sugar, паведамляе New Chant. Крытыкі сцвярджаюць, што тэкст песні нібыта апраўдвае рабства і сексуальны гвалт.

Трэк Brown Sugar запісаны ў 1969 годзе. Ён да гэтага часу з'яўляецца адной з самых вядомых песень у гісторыі The Rolling Stones. Хіт стаіць на другім месцы па частаце выканання рок-гуртом —першае месца займае Jumpin' Jack Flash.

Апошнім разам Brown Sugar прагучаў на канцэрце ў Маямі ў жніўні 2019 года. Вакаліст гурта Мік Джагер сказаў, што каманда ўзяла невялікі перапынак, бо выконвае гэтую песню практычна кожны вечар з 1970 года.

Часопіс Rolling Stone змясціў Brown Sugar на 490-е месца ў спісе "500 найвялікшых песень усіх часоў" і на 5-е месца ў спісе "100 найвялікшых гітарных песень усіх часоў".

The Rolling Stones выконваюць свой хіт Brown Sugar у 1972 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі