"Роскосмас": Расія і Беларусь ствараюць сумесную арбітальную групоўку
Расія плануе на пачатку 2010 года ажыццявіць запуск беларускага касмічнага апарата. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў кіраўнік "Роскосмасу" Анатоль Пярмінаў. Па ягоных словах, ствараецца сумесная арбітальная групоўка для метэаралагічных мэтаў і мэтаў дыстанцыйнага зандавання Зямлі. Ён падкрэсліў, што гэта будзе менавіта сумесная расійска-беларуская арбітальная групоўка, і разгорнутая пад яе наземная апаратура спажыўцоў будзе працаваць як на Беларусь, так і на Расію.
Анатоль Пярмінаў таксама адзначыў, што ў рамках пашырэння расійска-беларускай групоўкі дыстанцыйнага зандавання Зямлі яшчэ адзін запуск прызначаны на канец 2010 года.
Анатоль Пярмінаў таксама адзначыў, што ў рамках пашырэння расійска-беларускай групоўкі дыстанцыйнага зандавання Зямлі яшчэ адзін запуск прызначаны на канец 2010 года.