"Рост захворвання COVID-19". Якія штамы распаўсюджаны ў Мінску
У Мінску цыркулюе адразу некалькі штамаў
Тры штамы каранавіруса зараз распаўсюджаны ў Мінску: амікрон і яго новыя падвіды ХЕС і FLiRT. Пры гэтым колькасць захварэлых знізілася ў параўнанні з вераснем, піша "Мінск-Навіны"
"У верасні адзначаўся некаторы рост COVID-19, але ў кастрычніку яна была на 17% ніжэйшая. Таму мы спадзяемся, што ў далейшым сітуацыя не будзе выходзіць з-пад кантролю", — адзначыў намеснік галоўнага ўрача Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Рыгор Гецюк.
Ён таксама заклікаў мінчан рабіць прышчэпкі ад COVID-19. Цяпер сталічныя паліклінікі чакаюць пастаўку вакцыны "Спутник Лайт" з актуальнымі штамамі.
"Мы ўжо не прымушаем прышчапляцца ўсіх пагалоўна, хаця ёсць пэўныя катэгорыі людзей, якія павінны вакцынавацца. Напрыклад, гэта людзі сталага ўзросту ў пансіянатах для састарэлых. Мы будзем настойваць на іх вакцынацыі, каб у закрытым калектыве інфекцыя не распаўсюджвалася", — сказаў Гецюк. .
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.