Рух у пунктах пропуску “Брэст” і “Прывалка” будзе абмежаваны 7 і 10 ліпеня
У памежных пунктах пропуску “Брэст” і “Прывалка” 7 і 10 ліпеня будзе часова абмяжоўвацца рух. Пра гэта паведамляе Памежны камітэт Беларусі.
Прычына ў тым, што 7 ліпеня з 08:00 да 12:00 раніцы мяжу арганізавана будуць перасякаць ўдзельнікі міжнароднага рэтраралі Пекін - Парыж, а гэта можа стварыць часовыя нязручнасці для іншых грамадзян.
У сувязі з гэтым памежнікі рэкамендуюць скарыстацца пунктам пропуску “Пясчатка” ў Камянецкім раёне пры планаванні міжнароднай паездкі ў брэсцкім напрамку.
10 ліпеня з 08:20 да 12:00 магчымыя некаторыя абмежаванні руху транспартных сродкаў праз пункт пропуску “Прывалка” на беларуска-літоўскай мяжы. Гэта звязана з правядзеннем VI Міжнароднага марафону "Друскінінкі - Гродна-2016". З-за гэтага мерапрыемствы ў той жа дзень да 14:00 на аўтадарозе Р42 абмяжуюць рух па маршруце ад пункт пропуску “Прывалка” праз вёскі Гожа і Зарыца да самага Гродна.