Румас анансаваў рэкордны рост пенсій у 2018 годзе

Румас анансаваў рэкордны рост пенсій у 2018 годзе

Беларускі ўрад прапануе павялічыць пенсіі ў 2018 годзе яшчэ на 5%. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас 5 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў. Паводле яго слоў, калі гэта прапанова будзе падтрыманая, то рост пенсій складзе за год больш чым 20%.

"З улікам інфляцыі на ўзроўні 6% — гэта рэкордны рост", — заявіў Румас, перадае карэспандэнт Еўрарадыё.

Разам з тым прэм'ер-міністр канстатаваў, што ўраду пакуль не ўдаецца дасягнуць па пенсіям запланаванага параметру ў 40% ад сярэдняй зарплаты. У гэтым годзе суадносіны складаюць 36,2%, а перашкаджае яго дасягнуць павышэнне заробкаў. Сярэдняя намінальная налічаная зарплата ў Беларусі, па дадзеных Белстата, у жніўні 2018 года складала 987,5 рубля, тады як сярэдняя пенсія — 364 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі