Румынію сёлета не пусцяць на "Еўрабачанне" з-за даўгоў

Румынію сёлета не пусцяць на "Еўрабачанне" з-за даўгоў

Румынію не дапусцяць да ўдзелу ў сёлетнім "Еўрабачанні" з-за шматмільённай запазычанасці перад Еўрапейскім вяшчальным саюзам, які займаецца арганізацыяй конкурсу. Яго прадстаўнікі паведамляюць, што румынская дзяржаўная тэлекампанія TVR вінная ім 16 млн долараў.

“Мы расчараваныя тым, што ўсе нашы спробы вырашыць гэтае пытанне не атрымалі рэакцыі ад урада Румыніі. Доўг TVR ставіць пад пагрозу фінансавую стабільнасць самога Еўрапейскага вяшчальнага саюза”, — гаворыцца ў заяве вяшчальнага саюза.

ВВС паведамляе, што цяпер тэлеканал нават не зможа трансляваць конкурс. Прадстаўнік Румыніі Авідзіу Антон павінен быў выступіць пад нумарам 12 у другім паўфінале 12 траўня з песняй “Момант цішыні” (Moment Of Silence).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі